BE RU EN

У Беларусі хочуць увесці змены ў «супербазе» прыбыткаў насельніцтва

  • 1.12.2024, 10:16

Сталі вядомыя падрабязнасці.

У Беларусі хочуць увесці змены ў «супербазе» прыбыткаў насельніцтва, якую запусцілі з 2023 года. Так, чыноўнікі могуць дазволіць не ўключаць у яе некаторыя звесткі пра прыбыткі. Магчымыя новаўвядзенні прадугледжаныя праектам змяненняў у Падатковы кодэкс.

У Беларусі з 2023 года запрацавала «супербаза» прыбыткаў насельніцтва. Яна мяркуе, што наймальнікі павінны падаваць падаткавікам інфармацыю практычна пра ўсе прыбыткі супрацоўнікаў. Размова ў тым ліку пра льготы і памер падаходнага падатку з фізічных асобаў. Чыноўнікі таксама абавязалі банкі падаваць падатковыя звесткі пра кліентаў-фізічных асобаў, у якіх агульны памер прыходных аперацыяў за каляндарны год перавысіў 150 тысячаў рублёў. Змяненні прадугледжаныя абноўленым Падатковым кодэксам.

Цяпер улады хочуць адрэдагаваць спіс інфармацыі пра прыбыткі фізічных асобаў, якія наймальнікам дазваляецца не падаваць у МПЗ, звярнула ўвагу аўдытарская кампанія «Солт БіУай». Прапануецца яго дапоўніць наступнай інфармацыяй:

аб прыбытках у выглядзе дывідэндаў да 40 рублёў за каляндарны год;

аб грошах, якія наймальнік выплаціў сваякам памерлага супрацоўніка;

аб прыбытках ад кошту тураў (за выключэннем турыстычных, у санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, аплачаных поўнасцю або часткова за кошт сродкаў ФСАН).

Нагадаем, наймальнікі павінны былі да 1 красавіка гэтага года падаць у «супербазу» звесткі пра прыбыткі супрацоўнікаў за 2023-ы.

Апошнія навіны