У расейскім Екацярынбургу гарыць завод, які выкарыстоўваецца ў вайсковых мэтах
- 1.12.2024, 17:57
На плошчы 400 квадратных метраў ужо абрынуўся дах.
У расейскім Екацярынбургу ўспыхнуў маштабны пажар на заводзе «Полістырол-буд». Агонь ахапіў цэх вытворчасці полістыролу.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Astra.
Як адзначае МНС у Свярдлоўскай вобласці, плошча пажару складае 1,5 тысячы квадратных метраў. На месцы інцыдэнту працуюць 62 выратавальнікі і 22 адзінкі тэхнікі. Заяўляюць таксама, што на плошчы 400 квадратных метраў ужо абрынуўся дах.
Цэх вытворчасці полістыролу знаходзіцца недалёка ад аэрапорта Кальцова. Што стала прычынай узгарання, пакуль невядома.
Мясцовым жыхарам рэкамендавалі не адчыняць вокны, піць больш вады, прамываць вочы, нос і горла і выходзіць на двор толькі ў масках або рэспіратарах. Расейскія МЧС таксама заявілі аб адным пацярпелым.
У сеціве адзначаюць, што піністы поліэтылен выкарыстоўваецца расейцамі для хованкі цеплавізараў. Іншыя вырабы - у вытворчасці складнікаў дронаў.