«Такога ў тутэйшых мясцінах не было ніколі»
- 1.12.2024, 18:31
Сталі вядомыя падрабязнасці нападу ваўка на вартаўніка фермы ў Хойніцкім раёне.
26 лістапада сярод ночы пад Хойнікамі воўк атакаваў вартаўніка фермерскай гаспадаркі. Зараз з'явіліся падрабязнасці нападу небяспечнага драпежніка на беларуса.
Міхаіл Тарасенка, вартаўнік у мясцовай гаспадарцы, ужо знаходзячыся ў лякарні, расказаў дзяржаўнаму тэлеканалу, што перад нападам ваўка ён выйшаў на двор на брэх сабак. На мужчыну тут жа накінуўся агрэсіўны драпежнік. Воўк у доўгім скачку паваліў вяскоўца на зямлю і ўчапіўся яму ў нагу. Міхаіл схапіў сціснутую ніжнюю сківіцу ваўка, утрымліваў яе, а другую руку засунуў у пашчу, кажа, тады воўк стаў слабець. Потым мужчына стаў біць ваўка па жываце, так яму ўдалося вырвацца з лап звера, забегчы ў вартоўню, і паклікаць на дапамогу.
- Воўк звычайна накідваецца на твар, на шыю, гэта значыць можа расшкуматаць ахвяру цалкам. Пашанцавала, што мужчына адбіваўся ад яго і драпежніка своечасова спынілі, - расказалі ў лякарні.
Воўк нападае на людзей у крайнім выпадку - голаду ці хваробы. У лякарні па выніках даследавання пацвердзілі, што воўк, які напаў на вартаўніка, быў хворы на шаленства.
Мясцовыя жыхары адзначаюць, што забіты воўк-мацёры. На ферме стаялі быкі, і вяскоўцы мяркуюць, што жывёліна прыйшла з лесу на іх роў і пах. Сельскія старажылы запэўніваюць, што такога звярынага кашмару ў тутэйшых мясцінах не было ніколі. Шмат хто ў гэтай вёсцы, наогул, не бачылі ваўкоў ніколі раней, а таму цяпер занепакоеныя тым, што прывяло драпежніка ў гэтую мясцовасць.