У сталічным аквапарку «Лебядзіны» загарэлася парылка
- 1.12.2024, 19:14
У гэты момант там было блізу 100 чалавек.
У МНС Беларусі паведамілі пра ўзгаранне ў спа-зоне Менскага аквапарку «Лебядзіны». Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 1 снежня.
На шчасце, ніхто з наведвальнікаў не пацярпеў: ім удалося выйсці з будынка самастойна.
У МНС дадалі, што да прыбыцця ратавальнікаў узгаранне, праз якога пачала тлець ашалёўка парыльнага аддзялення лазні на першым паверсе, ужо патушылі. Са слоў прадстаўнікоў ведамства, з гэтым справіўся непасрэдна персанал «Лебядзінага». Пры гэтым што паслужыла прычынай, пакуль невядома. У МНС толькі адзначылі, што «абставіны здарэння высвятляюцца».