BE RU EN

СМІ: ЦАХАЛ нанёс удары па базах у Сірыі, дзе хаваліся вайскоўцы РФ

  • 10.12.2024, 11:45

Крэмль пра гэта маўчыць.

Расейскім войскам у Сірыі даводзіцца цяжка пасля зрынання рэжыму Башара Асада. Яны апынуліся пад прыцэлам не толькі мясцовага апалчэння, але і Ізраіля.

Пра гэта паведаміў расейскі Z-блогер Fighterbomber, піша «Дыялог».

Fighterbomber зняпраўдзіў паведамленне старшыні камітэта Дзярждумы РФ аб абароне Андрэя Картапалава аб тым, што іх вайсковаму кантынгенту ў Сірыі нібыта нішто не пагражае.

«Я б хацеў звярнуцца да нашых ізраільскіх партнёраў. Калі ласка, не біце пакуль сірыйскія аэрадромы, на некаторых з іх знаходзяцца нашы вайскоўцы, пра якіх мы памятаем, але вам пра іх ніхто не сказаў.

І сваімі ўдарамі вы іх можаце забіць. Пакуль шанцуе, але паўтараць не трэба. Потым хоць там усё ў друз разнясіце», - напісаў расейскі Z-блогер.

Апошнія навіны