Расейцы хаваюць свае караблі ад сірыйскіх паўстанцаў
- 10.12.2024, 8:48
Эскадра ВМФ пайшла ў адкрытае мора
Лёс расейскіх вайсковых баз у Сірыі, у тым ліку ключавы порт Тартус, фактычна вызначаны. Са звестак спадарожнікавых здымкаў сэрвісу Landsat, апублікаваных OSINT-аналітыкам MT Anderson, расейскія вайсковыя караблі адышлі на 8 кіламетраў ад берага, паведамляе "Дыялог".
Здымкі, зробленыя 8 і 9 снежня, пацвярджаюць, што ўсе расейскія караблі знаходзяцца на рэйдзе ў Міжземным моры. Дара Масікот, старшы навуковы супрацоўнік Фонду Карнегі за міжнародны мір, мяркуе, што выхад караблёў звязаны з гарантаваннем іх бяспекі ва ўмовах росту пагрозы з боку сірыйскіх паўстанцаў.
Расейскі вайсковы экспэрт Васіль Дандыкін раней заявіў, што эскадра ВМФ сышла ў адкрытае мора з-за «непрагназаванай сітуацыі» у рэгіёне. Здымкі, апублікаваныя MT Anderson, сталі першым дакументальным пацвярджэннем гэтай інфармацыі.
Вывад расейскіх караблёў з Тартуса падкрэслівае хісткасць становішча Расеі ў Сірыі. Лёс баз, уключаючы авіяцыйную базу Хмеймім, застаецца пад пытаннем.
Асаблівую трывогу выклікаюць рызыкі захопу паўстанцамі расейскай тэхнікі, у тым ліку знішчальнікі і бамбавікі «Су-34» і «Су-35». Калі базы не будуць своечасова эвакуаваны, вайсковая тэхніка можа трапіць у рукі новых улад, што стане значным ударам па прэстыжы і магчымасцях расейскага ВПК.
Тартус як найважнейшая база Расеі ў Міжземным моры быў ключом да падтрымання аперацый на Блізкім Усходзе. Аднак бягучая сітуацыя дэманструе, што Расея стірачвае кантроль над рэгіёнам. Гэта ўзмацняе сумневы ў яе здольнасці захоўваць свой уплыў за межамі былога Савецкага Саюза.
Пастанова аб лёсе баз у Сірыі будзе вызначальнай для далейшай замежнай палітычнай стратэгіі Расеі, але ўжо зараз відавочна, што яе пазіцыі ў рэгіёне аслаблі.