УСУ ўдарылі па расейскім вайсковым аэрадроме «Энгельс»
- 10.12.2024, 11:55
Яго атакавалі БПЛА.
Расейскія СМІ паведамляюць аб тым, што раніцай 10 снежня беспілотнікі УСУ нібыта атакавалі вайсковы аэрадром "Энгельс" у Саратаўскай вобласці. Інфармацыю пацвердзіў губернатар краю Раман Бусаргін.
Апошнім разам аэрадром "Энгельс" зазнаваў напад з боку беспілотнікаў 5 снежня, піша "Дыялог".
У той дзень былі пашкоджаныя мінімум два самалёты “Ту-95”, якія наносілі ўдары па тэрыторыі Украіны. Таксама расейскія паблікі паведамлялі і аб двух “300-х” сярод вайскоўцаў РФ.