ГУВ: У РФ згарэла два магістральныя цеплавозы
- 11.12.2024, 11:35
Цягнікі выкарыстоўваліся для абслугоўвання расейскага войска.
У чыгуначным дэпо ў горадзе Бранск 5 снежня адбыўся пажар, які знішчыў два магістральныя цеплавозы. Гэтыя лакаматывы выкарыстоўваліся для лагістычнага забеспячэння расейскага акупацыйнага войска.
Пра гэта паведамляе Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны.
«Працэс загадкавага знішчэння або вываду з ладу аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца дзяржавай-агрэсаркай у генацыднай вайне супраць Украіны, не спыняецца», - заявілі ва ўкраінскім ведамстве.
Акрамя гэтага, выведчыкі дадалі, што за кожнае расейскае вайсковае злачынства будзе справядлівая адплата.