Беларускае войска атрымала падробку пад Starlink
- 11.12.2024, 11:50
Праз яе высмейвалі Лукашэнку.
Беларускае войска атрымала "айчынны аналаг сістэмы Starlink". Так называюць распрацаваны ў Беларусі для вайскоўцаў мабільны комплекс сувязі "Куліса".
ТАСС спасылаецца на адказ з Мінабароны РБ, што гэты комплекс "ужо паступіў на ўзбраенне і эксплуатуецца ў падраздзяленнях і вайсковых частках Узброеных сіл".
Нагадаем, "аналаг Starlink" Лукашэнку паказалі 6 кастрычніка 2023 года. Вайскоўцы заявілі, што сістэма апроч сувязі дае выдалены доступ да інтэрнэту.
- Гэта значыць тое, што Маск за мільярды даляраў рабіў, ты сам зрабіў бясплатна? - пацікавіўся Лукашэнка.
Беларускі вайсковы спецыяліст удакладніў:
- Ну не бясплатна, але за вельмі маленькія грошы.
Беларусы ў каментарах тады высмеялі рэакцыю Лукашэнкі на "аналаг Starlink".