Украінскія ваяры збілі дзве ракеты Х-59/Х-69 над Днепрапятроўскай вобласцю
- 11.12.2024, 20:13
Відэа.
Украінскія абаронцы сёння, 11 снежня, раніцай збілі дзве ракеты Х-59/Х-69. Акупанты спрабавалі нанесці ўдар па Днепрапятроўскай вобласці.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Паветраныя сілы УСУ ў Facebook.
Паводле інфармацыі Паветраных сілаў, расейцы выпусцілі па Украіне ракеты Х-59/Х-69 з акваторыі Азоўскага мора. Гэта адбылося блізу 11-й.
«Абедзве ракеты збітыя супрацьпаветранай абаронай», – удакладнілі ў Паветраных сілах.
Паветраныя цэлі знішчылі байцы падраздзялення паветранага камандавання «Усход».