BE RU EN

Чэмпіянат свету ў футболе ў 2030 годзе пройдзе на трох кантынентах

  • 11.12.2024, 20:45

Адразу ў шасці краінах.

Саудаўская Аравія афіцыйна стала гаспадыняй чэмпіянату свету 2034 года, адпаведная пастанова была прынятая на нечарговым кангрэсе ФІФА.

Саудаўская Аравія была адзінай прэтэндэнткай на правядзенне турніру.

Таксама было зацверджанае правядзенне чэмпіянату свету 2030 года на трох кантынентах – большасць матчаў прымуць Гішпанія, Партугалія і Марока, яшчэ тры гульні адбудуцца ў Парагваі, Уругваі і Аргенціне.

З 2026 года ў чэмпіянатах свету будуць удзельнічаць 48 камандаў.

Апошнія навіны