У Крыме прагрымелі выбухі
- 11.12.2024, 21:46
Расейцы заявілі пра працу СПА і напад дронаў.
У часова акупаваным Крыме ўвечары серады, 11 снежня, прагрымелі выбухі. Таксама паведамляюць пра «прылёт» ў раёне адной з бухтаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на маніторынгавы Telegram-канал «Крымскі вецер» і Telegram-канал «кіраўніка» акупацыйнай адміністрацыі горада Міхаіла Разважаева.
Як заявіў Разважаеў, над паўвостравам была чуваць праца мясцовай СПА. Паводле ягоных словаў, нібыта былі знішчаныя два дроны самалётнага тыпу над акваторыяй Чорнага мора на вышыні амаль 2 кіламетры.
Таксама ў Крыме быў абвешчаны сігнал трывогі.
А вось паводле звестак «Крымскага ветру», верагодна, ёсць «прылёт» у раёне Камышовай ці Казацкай бухты, там паднімаецца дым. Таксама там паведамілі пра выбухі ў Севастопалі.
У той самы час прарасейскія Telegram-каналы паведамляюць, што ў Крыме нібыта заўважаныя іншыя беспілотнікі.