«Пакуль сын ішоў са школы, тры алкашы кінулі піць»
- 12.12.2024, 20:21
Відэа з маладзечанскім школьнікам у масцы паглядзелі больш за восем мільёнаў.
У TikTok завірусілася відэа, дзе хлопчык ідзе са школы ў масцы вядомага расейскага тэлевядоўцы Леаніда Якубовіча. Ролік 11 снежня выклала беларуска з Маладзечна, якая займаецца правядзеннем вяселляў і іншых мерапрыемстваў. Відэа за дзень набрала больш за 8 мільёнаў праглядаў і больш за 7 тысячаў каментароў.
У роліку школьнік ідзе ў масцы-балаклаве з 3D-прынтам у выглядзе вядоўцы расейскага капітал-шоу «Поле цудаў» Леаніда Якубовіча.
«Пакуль сын ішоў са школы, тры алкашы кінулі піць», – напісала мама віноўніка мільёнаў праглядаў.
Пад відэа яна дадала: «Збіраем на суперпрыз».
Папулярныя каментары такія:
«Калі спрабуеш уявіць бацьку ў дзяцінстве» – больш за 140 тысячаў лайкаў.
«Малайчына хлопец, пачуццё гумару ёсць» – 68 тысячаў.
«Я б, калі шчыра, а**ел. Асабліва ў позні час» – 10 тысячаў.
«Не толькі вы. І я б таксама, калі б не была ягонай мамай» – адказала на гэта аўтарка відэа.
«А ў нас хочуць выкарыстоўваць разумныя камеры для пошуку падазраваных. Так у іх ва ўсім будуць вінаватыя Эмінем, Тупак і Якубовіч» – 7,5 тысячы.
«Такі маленькі, а ўжо Якубовіч» – 6,5 тысячы.
«Сектар “Прыз” на барабане!» – 6 тысячаў.
«Якую скарбонку адчыняем» – гэтая фраза набрала тысячу лайкаў.
Падобныя маскі на сайтах кітайскіх тавараў з дастаўкай могуць каштаваць некалькі рублёў.