BE RU EN

Палкоўнік УСУ: У атацы на Грозны ёсць адна важная дэталь

  • 13.12.2024, 9:07

“Кадыраўцы” - гэта ўсё ж Расгвардыя.

Уночы 12 снежня ў Грозным прагрымелі выбухі. Беспілотнік атакаваў тэрыторыю палка паліцыі спецыяльнага прызначэння імя Ахмата Кадырава.

У штодзённай справаздачы для "24 Канала" ваенны экспэрт, лётчык-інструктар і палкоўнік УСУ ў запасе Раман Світан ацаніў атаку на Грозны.

Ваенны экспэрт адзначыў, што кадыраўцы гэта ўсё ж Расгвардыя, а таксама яны лічацца ўнутранымі войскамі Кадырава. Менавіта таму па іх могуць адпрацаваць і мясцовыя сілы.

“Пад пытаннем - хто гэта зрабіў. Не выключаю магчымасці, што гэта нашыя беспілотнікі. Аднак тады пытанне, чаму не ўдарылі па НПЗ”, - адзначыў Раман Світан.

“Таксама ёсць імавернасць таго, што гэта праца ўнутранага супраціву, які зараз падымае галаву на поўначы Каўказу. Расейскія спецслужбы акурат апошнім часам спрабуюць спыніць гэты ўнутраны рух”, - распавёў ваенны экспэрт.

Апошнія навіны