BE RU EN

Расея наладзіла масаваную ракетную атаку на энэргетыку па ўсёй Украіне

  • 13.12.2024, 9:51

Выбухі чуюць у Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях.

Мэтай масаванага ракетнага ўдару расейскага войска 13 снежня па Украіне з'яўляецца энэргетыка.

Пра гэта заявіў міністр энэргетыкі Герман Галушчанка, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на яго публікацыю ў Facebook.

“Вораг працягвае свой тэрор. Ізноў энэргетыка па ўсёй Украіне пад масаваным ударам”, - напісаў ён.

Паводле ягоных слоў, энэргетыкі прымаюць усе неабходныя захады для мінімізацыі негатыўных наступстваў для энэргасістэмы.

"Як толькі будзе дазваляць сітуацыя з бяспекай, будуць удакладняцца нанесеныя пашкоджанні", - дадаў міністр.

Ракетны ўдар па Украіне

Расейскае войска раніцай 13 снежня ажыццявіла чарговую масаваную атаку па Украіне. Вораг выкарыстаў бамбавікі Ту-95МС, "Калібры" з Чорнага мора, а таксама балістыку. Выбухі чуюць у Львоўскай, Івана-Франкоўскай і Хмяльніцкай абласцях.

Апошнія навіны