BE RU EN

Польшча падняла авіяцыю праз масаваную атаку РФ на Украіну

  • 13.12.2024, 10:32

У гатоўнасць прыведзеныя і наземныя СПА.

Расея масавана атакуе Украіну 13 снежня. З гэтай прычыне Польшча ўзняла ў неба авіяцыю.

Пра гэта паведамляе Аператыўнае Камандаванне Польшчы.

"Увага, у сувязі з чарговай атакай Расейскай Федэрацыі з нанясеннем удараў крылатымі, балістычнымі ракетамі і беспілотнымі лятальнымі апаратамі па аб'ектах, размешчаных, на захадзе Украіны, распачатая праца ваеннай авіяцыі ў нашай паветранай прасторы", - гаворыцца ў паведамленні.

У адпаведнасці з дзейнымі працэдурамі, як адзначаецца, Аператыўнае камандаванне выкарыстала ўсе сілы і сродкі, якія ёсць у яго распараджэнні, падняты чарговыя пары знішчальнікаў, а наземныя сродкі супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай выведкі прыведзеныя ў стан высокай гатоўнасці.

“Прынятыя меры накіраваныя на гарантаванне бяспекі на тэрыторыях, якія мяжуюць з раёнамі пагрозы. Аператыўнае камандаванне ажыццяўляе маніторынг бягучай сітуацыі, а падпарадкаваныя сілы і сродкі знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці да неадкладнага рэагавання”, - канстатавалі польскія вайскоўцы.

Апошнія навіны