BE RU EN

Лукашысты спалохаліся партрэта Каліноўскага

  • 13.12.2024, 11:10

Яго прыбралі з падручніка гісторыі для 11-га класа.

У падручніку гісторыі для 11-га класа знік партрэт кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага. Пра гэта распавёў гісторык Аляксей Ластоўскі.

Школьныя падручнікі былі вывучаныя ў рамках даследавання Беларускага інстытута публічнай гісторыі "Беларускія падручнікі гісторыі як люстэрка дзяржаўнай гістарычнай палітыкі", піша "Позірк".

Са слоў Ластоўскага, у падручніках зараз не згадваюць ні газету “Мужыцкая праўда”, якую выдавалі ўдзельнікі паўстання, ні перадсмяротныя “Лісты з-пад шыбеніцы”, якія Каліноўскі пісаў з турмы ў Вільні.

Барацьба з фігурай Кастуся Каліноўскага ў дзяржаўнай прапагандзе разгарнулася пасля 2020 года. Прапагандысты называюць яго "польскім тэрарыстам" і ўсяляк зневажаюць.

Гісторык кажа, што перыяд БНР у падручніках апісваецца нейтральна і канстатуецца, што "рэалізаваць ідэі аб нацыянальнай свабодзе і дзяржаўнай самастойнасці БНР не ўдалося".

Палітычныя рэпрэсіі ў СССР згадваюцца ў падручніку ў асобным раздзеле. Аднак там няма згадкі пра Курапаты — найбольш вядомае месца масавых расстрэлаў у сталінскія часы.

Таксама Ластоўскі звярнуў увагу на “прынцыповую антыпольскасць” у падручніку гісторыі для 11 класа.

Апошнія навіны