BE RU EN

Адзін з банкаў Беларусі змяніў валюту разлікаў праз карты Mastercard

  • 13.12.2024, 16:24

Канвертаванне будзе працаваць паводле новай схемы.

З 12 снежня на картах плацежнай сістэмы Mastercard валюта разлікаў мяняецца з кітайскага юаня на еўра, паведамілі ў прэс-службе беларускага «Альфа-Банка».

Гаворка ідзе пра аперацыі за мяжой (у тым ліку ў замежных інтэрнэт-крамах) і ў Беларусі ў прыладах іншых банкаў (калі гэта тычыцца працы з валютай).

Асноўная ўмова канвертацыі заключаецца ў наступным: калі валюта карты і валюта аперацыі не супадаюць, пры разліках пластыкам сістэмы Mastercard «Альфа-Банка» з'явіцца канверсія праз еўры, а не праз юані, як раней. Адпаведна, калі валюта аперацыі і валюта карты супадаюць, канверсія праз еўрапейскую валюту ўжывацца не будзе.

Напрыклад, калі ў вас карта ў далярах і вы надумалі нешта набыць інтэрнэце на 30 даляраў, з рахунку проста спішуцца гэтыя грошы. У выпадку, калі карта ў беларускіх рублях, а вы хочаце аплаціць нешта ў далярах, то схема такая: даляры пералічваюцца ў еўры паводле курсу Mastercard, пасля чаго еўры пералічваюцца ў беларускія рублі паводле курсу плацежных картак «Альфа-Банка». Дарэчы, прычыны змены валюты разлікаў у фінустановы не патлумачылі.

Апошнія навіны