BE RU EN

Украіна паставіла абсалютны рэкорд у адбіцці атак Расеі

  • 13.12.2024, 18:07

УСУ прадэманстравалі вынік, які ўражвае.

У ноч на 13 снежня расейцы атакавалі Украіну рэкорднай колькасцю дронаў, ужыўшы 193 БПЛА. Сілы абароны Украіны нейтралізавалі (збілі і прыгнялі РЭБ) 191 беспілотнік, што таксама з'яўляецца рэкордам. На гэта звярнуў увагу ваенна-палітычны аглядальнік групы «Информационное сопротивление» Аляксандр Каваленка.

«Гэтай ноччу быў усталяваны абсалютны рэкорд у налёце дронаў – 193. З іх было збіта – 80, 105 лакацыйна страчана (задушана), 5 вярнуліся ў Расею, адзін рушыў на экскурсію ў Беларусь. Такім чынам, з рэкорднай колькасці выкарыстаных РАВ (расейскія акупацыйныя войскі) дронаў 193 нейтралізавана было 191! З гэтага робіцца выснова. Сёння РАВ паставілі рэкорд у колькасці запушчаных дронаў, асобна адзначу, як ударных, так і прынадаў, а САУ (Сілы Абароны Украіны) устанавілі рэкорд эфектыўнасці перахопу ў межах 1% эфектыўнасці ворага і 99% эфектыўнасці УС УСУ», – напісаў ён у Telegram.

Каваленка дадаў, што для кагосьці гэта проста лічбы, а для кагосьці – тытанічная праца. УСУ прадэманстравалі вынік, які ўражвае.

«1%. Гэта была лімітава напружаная ноч для УС УСУ. Вытрыманая годна. Калі не верыце і сумняваецеся, то дзіўна, чаму вы чытаеце гэты пост, бо ў вас павінен быць блэкаўт, які не скончыцца цягам гэтага і наступнага тыдня. Але гэтага няма… Вы чытаеце», – рэзюмаваў Каваленка.

Апошнія навіны