BE RU EN

У інтэрнэце паказалі незвычайны гібрыд Ford Mustang і пікапа Ram

  • 14.12.2024, 10:34

Арыгінальнае аўто стварылі для шэйха з Дубая.

Ford Mustang 2015 года стаў асновай для экстравагантнага праекту. Спарткар скрыжавалі з рамным пікапам Ram 1500. Пра арыгінальнае аўто расказалі на сайце Autoevolution.

Незвычайны цюнінг Ford Mustang выканалі для шэйха Хамада бін Хамдана Аль Нагаяна з Дубая, які мае нямала дзіўных аўта і сярод іх гіганцкі Hummer. Праект назвалі Rammus.

Кузаў кабрыялета Ford Mustang паставілі на рамнае шасі Ram 1500. Паколькі пікап значна шырэйшы за спарткар, то з'явіліся разадзьмутыя крылы ў духу 1930-х гадоў і запасныя колы на бакавінах. Таксама давялося надтачыць капот. Акрамя таго, аўтамабіль атрымаўся вельмі высокім, таму для доступу ў салон устанавілі падножкі.

У салоне пярэдняя панэль, прыборы і крэслы Ford Mustang спалучаюцца з стырном ад Ram 1500. Сілавы агрэгат застаўся ад пікапа: кабрыялет атрымаў 6,4-літровы V8 Hemi магутнасцю 470 сілаў і аўтаматычную КПП. Мала таго, з Ram перавандравала паўнапрывадная трансмісія з паніжальнай перадачай.

Апошнія навіны