Украінскія марскія пяхотнікі разбілі буйную механізаваную калону РФ у Курскай вобласці
- 14.12.2024, 20:37
УСУ адбілі магутную атаку ворага.
Украінскія марскія пяхотнікі адбілі магутны механізаваны напад ворага на Куршчыне. Бой расейцам далі байцы 36-й асобнай брыгады марской пяхоты і прыязныя падраздзяленні Сіл абароны.
Знішчаны 8 адзінак тэхнікі, страты РФ у жывой сіле перавысілі два дзясяткі акупантаў. Аб гэтым паведамілі ў Ваенна-марскіх сілах Узброеных сіл Украіны, паказаўшы відэа бою.
Нядаўна ўкраінскія ваяры на Куршчыне нанеслі расейцам чарговую паразу. На адным з адцінкаў фронту ў Курскай вобласці РФ яны адбілі механізаваную атаку ворага.
«Мікалаеўскія марскія пяхотнікі разам з прыязнымі падраздзяленнямі адбілі магутны механізаваны напад. Вынікі бою 36-ай брыгадай знішчана 6 БМД, 2 аўтатранспарты, 8 ворагаў ліквідавана, яшчэ 13 паранены», - канстатавалі ў ВМС.
Заўважыўшы калону варожай бронятэхнікі, абаронцы прыняліся метадычна выбіваць яе. Пачалі з першай машыны ў калоне, далей прыйшла чарга другой і наступных. Некаторыя з расейскіх БМД дабівалі пры спробе ўцёкаў.
Разабраўшыся з тэхнікай, украінскія ваяры прыняліся «зачышчаць» рэшткі часова ацалелага варожага дэсанта. Іх «дэнацыфікавалі» пераважна скідамі з дронаў.