BE RU EN

УСУ захапілі ў палон расейскіх марскіх пяхотнікаў на Куршчыне

  • 14.12.2024, 16:36

І знішчылі больш за дзясятак штурмавікоў.

Байцы 61-й асобнай механізаванай Стэпавай брыгады Узброеных сіл Украіны ўзялі ў палон двух марскіх пяхотнікаў РФ каля сяла Курылаўка ў Курскай вобласці Расеі.

Пра гэта, спасылаючыся на ўкраінскіх ваяроў, паведаміў вайсковы блогер Сяргей Няшчадзім на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Х», апублікаваўшы адпаведнае відэа.

Ролік змантаважаны з кадраў, знятых беспілотнымі лятальнымі апаратамі, аператары якіх знішчылі больш за дзясятак пуцінскіх штурмавікоў, а таксама з інтэрв'ю з палоннымі. Яны расказалі, што ішлі пешшу да пазіцый УСУ больш за дзесяць кіламетраў па балотах без ежы. На роліку відаць, як украінскія ваяры кормяць бутэрбродамі з гарбатай палонных, у якіх звязаны рукі і галовы заматаны на ўзроўні вачэй.

Апошнія навіны