Якім убачыў Менск ангельскі турыст 20 гадоў таму
- 14.12.2024, 22:29
Архіўныя фота пераносяць у атмасферу Менска лета 2004 года.
У пачатку ліпеня 2004 года Менск наведаў ангелец Цім Браўн. Падчас сваёй вандроўкі ён зрабіў серыю фатаграфій, а праз 20 гадоў апублікаваў іх у інтэрнэце, піша “Еўрарадыё”.
Вось як Цім апісвае свае ўражанні ад сталіцы Беларусі:
“Мне даволі спадабаўся Менск. Яго называюць апошняй сталінісцкай краінай у Еўропе з усімі атрыбутамі кшталту КДБ, але для мяне горад цікавы, чысты і акуратны. Там толькі што прайшлі святкаванні 60-й гадавіны Дня Перамогі, таму паўсюль былі савецкія постэры”.
Здымкі Браўна пераносяць нас у атмасферу Менска лета 2004 года, калі па вуліцах яшчэ хадзілі рыжскія трамваі, у таксапарках дамінавалі "Волгі", а па праспекце Пераможцаў хадзілі тралейбусы.
Альбом з 380 фота даступны тут.