BE RU EN

У Мазыры будуць судзіць былых сябраў антыкарупцыйных камісій

  • 14.12.2024, 17:43

У справе ёсць некалькі цікавых нюансаў.

У Гомельскім абласным судзе на наступным тыдні пачнуцца адразу два суды, звязаныя з прадпрыемствам-банкрутам ААТ «Мазырпрамбуд», піша «Флагшток», адзначаючы цікавыя нюансы.

Першы працэс - чарговы суд аб банкруцтве ААТ «Мазырпрамбуд». Другі - крымінальны працэс над былымі кіраўнікамі прадпрыемства: Алегам Фельдманам (былы намеснік начальніка службы забеспячэння і маркетынгу), Аляксандрам Пухнарэвічам (былы начальнік управы бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці, фінансаў і крэдыту) і Максімам Цімошыным.

Характэрна, што Фельдман і Цімошын раней уваходзілі ў склад створаных на прадпрыемстве антыкарупцыйных камісій.

Будаўнікоў абвінавачваюць у дачы і атрыманні хабараў з абцяжарвальнымі абставінамі (ч. 2 арт. 430 «Атрыманне хабару паўторна, альбо шляхам вымагальніцтва, альбо групай асоб паводле папярэдняй змовы, альбо ў значнай суме» і ч. 2 арт. 431 «Дача хабару паўторна, альбо ў значным памеры, альбо з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў» (КК РБ). Максімальная санкцыя паводле гэтагп артыкула - 5 гадоў пазбаўлення волі.

ААТ «Мазырпрамбуд» з 2017 года знаходзіцца ў стане банкруцтва, увесь гэты час дзяржава спрабуе выратаваць прадпрыемства рэжымам санацыі. Для выплаты завінавачанасці будаўнікі распрадаюць сваю маёмасць і эканомяць на заробках (у сярэднім яны ніжэйшыя за прапановы на рынку працы).

У гэтым годзе для падтрымкі дзяржава даручыла «Мазырпрамбуду» закончыць буйны даўгабуд - аздараўленчы цэнтр «Палессе-Арэна» у Мазыры.

Апошнія навіны