Універсітэт у Беластоку плануе запусціць новы кірунак «Беларуская этнафілалогія»
- 14.12.2024, 19:00
Запрашаюць усіх ахвочых вывучаць беларускую мову і культуру.
Універсітэт у Беластоку плануе запусціць новы кірунак «Беларуская этнафілалогія», што дасць унікальную магчымасць паглыбіць веды ў галіне беларускай мовы, культуры і гісторыі ў сучасным і актуальным фармаце, піша «Наша Ніва».
Для разумення патрэб патэнцыйных студэнтаў універсітэт падрыхтаваў апытанне. Яно ананімнае і зойме не больш за 10 хвілін.
Запаўняць анкету запрашаюць усіх ахвочых вывучаць беларускую мову і культуру.
Запоўніць анкету можна праз пасылку.