«Я з вамі»: прэзідэнтка Грузіі Зурабішвілі выйшла да пратэстоўцаў
- 14.12.2024, 20:06
Абяцае не дапусціць правакацый.
У Грузіі сёння ўдзень калегія выбаршчыкаў абрала новага прэзідэнта, але гэтая пастанова выклікала хвалю пратэстаў сярод насельніцтва. Асноўная прычына незадаволенасці — спрэчныя парламенцкія выбары, якія шмат хто ўважае за несумленныя.
Дзейная прэзідэнтка Саломэ Зурабішвілі асабіста выйшла да пратэстоўцаў на праспекце Руставэлі ў Тбілісі. Як паведамляе «Рэха Каўказа», яна звярнулася да прысутных, паабяцаўшы ім не дапусціць правакацый.
"Я з вамі, я не дапушчу правакацый", — заявіла яна.