BE RU EN

Войскі ЗША вярнулі пад кантроль вайсковую базу ў Сірыі: войска РФ уцякае

  • 15.12.2024, 18:20

Амерыканскі сцяг узняты над Кабані.

На поўначы Сірыі, ля горада Кабані, амерыканскія вайскоўцы вярнулі пад свой кантроль вайсковую базу, якую ў 2019 годзе з пафасам займалі расейскія войскі, піша «Дыялог.UA».

Тады расейская прапаганда актыўна тыражавала рэпартажы аб «трыумфе» свайго кантынгенту, суправаджаючы падзеі пастановачнай высадкай дэсанта РФ і заявамі аб «зачыстцы тэрыторыі» ўжо пустой базы.

Насамрэч, база была пакінутая амерыканцамі загадзя і ніякага супраціву акупантам не надавалася.

Аднак гэта не перашкодзіла расейскім вайскоўцам зняць шматлікія пастановачныя ролікі з мэтай стварыць бачнасць стратэгічнага поспеху.

Сёння, праз 5 гадоў, зорна-паласаты сцяг зноў лунае над Кабані, а расейскія войскі спехам пакінулі аб'ект.

Прычыны іх уцёкаў відавочныя: узмацненне ціску з боку сірыйскіх паўстанцаў і няздольнасць утрымліваць кантроль над ключавымі раёнамі на фоне геапалітычных праблем і ўзрослай вайсковай прысутнасці ЗША ў рэгіёне.

Апошнія навіны