BE RU EN

У расейскіх войскаў у Сірыі бракуе ежы і пітной вады

  • 15.12.2024, 14:15

Праблемы з эвакуацыяй кантынгенту РФ абвастрыліся.

Расея працягвае вывад войскаў з Сірыі. Пры гэтым праблемы з эвакуацыяй расейскага кантынгенту абвастрыліся, салдатам бракуе нават ежы і пітной вады.

Пра гэта паведамляе ГУР.

Паводле інфармацыі выведкі, вывад расейскага кантынгенту з аддаленых раёнаў Сірыі працягваецца, зрэшты, вайскоўцаў РФ на некаторых маршрутах суправаджаюць апазіцыйныя да рэжыму Башара Асада ўзброеныя групоўкі.

«Сярод расейскіх салдат цыркулююць размовы, быццам Масква дамовілася аб захаванні прысутнасці на сірыйскіх базах у Тартусе і Хмейміме - гаворка ідзе аб колькасці да трох тысяч вайскоўцаў. На ўказаных базах, а таксама на расейскіх караблях у рэгіёне зафіксаваныя праблемы з пітной вадой і харчаваннем», - распавядаюць у ГУР.

Цяпер рэшткі групоўкі РФ чакаюць задзейнічаныя ў эвакуацыі вайскова-транспартныя самалёты, якімі павінны даставіць харчаванне. Так, 14 снежня былі запланаваныя рэйсы двух Ан-124-100 і двух Іл-76МД з Чкалаўска ў Хмеймім.

Апошнія навіны