На трасе М1 здарылася страшная аварыя
- 15.12.2024, 16:36
Кіроўца BMW выехаў насустрач, адбылося лабавое сутыкненне.
Дзве легкавушкі сутыкнуліся на трасе М1 у Менскай вобласці ўдзень 15 снежня, паведамілі ў МУС. У выніку загінулі два чалавекі.
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, кіроўца BMW выехаў на сустрэчную паласу і ў выніку сутыкнуўся лоб у лоб з Chevrolet.
«Загінулі кіроўца красовера і пасажыр BMW, кіроўца другой іншамаркі шпіталізаваны», - паведамілі ў МУС.
У ДАІ кіроўцам раяць выбіраць стрыманы стыль кіравання і бяспечную хуткасць «з улікам пагодных і дарожных умоў».