BE RU EN

Дзясяткі салдат КНДР забіты пасля штурму: з'явілася відэа

  • 15.12.2024, 17:11

Паўночнакарэйцы пайшлі на штурм у Курскай вобласці.

Баец УСУ Роберт Броўдзі з пазыўным «Мадзяр» апублікаваў у сваім Telegram-канале відэа, на якім, з ягоных слоў, можна ўбачыць целы 22 забітых на Куршчыне падчас штурму 14 снежня паўночнакарэйскіх і расейскіх вайскоўцаў.

У каментары да відэа «Мадзяр» распавёў, што гэта адзін з дзясятка выпадкаў масавых страт акупантаў, а відэа знятае з дапамогай FPV-дрона, таму яго якасць не вельмі высокая.

З ягоных слоў, пасля кожнай хвалі маштабных страт прыязджаюць 4-5 карэйцаў на багі, выкладваюць загінулых у шэраг і маскіруюць іх твары.

"Мадзяр" дадаў, што баі працягваюцца і расейцы сёння, 15 снежня, страцілі паўсотні чалавек толькі на адным участку.

Апошнія навіны