Чаму разваліліся два расейскія танкеры ля Керчанскага праліва
- 15.12.2024, 23:25
Экспэрт назваў прычыну.
Сёння, 15 снежня, паблізу Керчанскага праліва пацярпелі катастрофу два расейскія танкеры - "Валганафта 212" і "Валганафта-239". Паводле звестак кіраўніка Інстытута Чарнаморскіх стратэгічных даследаванняў Андрэя Кліменкі, абодва судны - вельмі старыя і маюць "рачны" клас, што прадугледжвае пэўныя абмежаванні.
Ён апублікаваў і пракаментаваў адпаведную карту, на якой пазначана прыкладнае месца катастрофы танкераў.
"Гэта амаль 8 міль ад марскога порта Тамань (рэйдавая перавалка на поўдзень ад Керчанскага праліва). Судны вельмі старыя - 1955 і і 1951 год", - паведаміў экспэрт.
Ён звяртае ўвагу, што падчас катастрофы вышыня хваль у моры дасягала 3,5 метра, хуткасць парывістага ветру - 24 м/с, а судны не марскія, а рачныя.
Як адзначыў Кліменка, пра іх ёсць запіс у рачным рэгістры, згодна з якім яны маюць клас М-ПР2,5 і О-ПР2,0. Зыходзячы з гэтай інфармацыі, абодва судны ўвогуле ў такое надвор'е не павінны былі выходзіць у мора.
Між іншым, судны класа "М" павінны вытрымліваць хвалі вышынёй 3 метры і даўжынёй да 40 метраў пры хуткасці ветру да 24 м/с. Суднам класа "О" - дазваляецца перамяшчацца, калі вышыня хваляў складае крыху больш за 2 метры пры даўжыні да 20 метраў, і хуткасці ветру - да 21 м/с.
Як тлумачыць Кліменка, дадатковая абрэвіятура "ПР" азначае, што судна прыстасаванае для плавання ў прыбярэжных марскіх водах. Да суднаў такога класа высоўваюцца падвышаныя патрабаванні па дапушчальнай вышыні хваль: для "О-ПР" – 2 метры, для "М-ПР" – 2,5 метра.
Спецыяліст дадае, што танкер "Валганафта-212" (порт прыпіскі Санкт-Пецярбург) пабудаваны Валгаградскім суднабудаўнічым заводам у 1969 годзе. Дэдвейт судна - 4953 т. На гэтым жа прадпрыемстве ў 1973 годзе пабудаваны "Волганафта-239" (прыпіска Астрахань), дэдвейт - 4 999 т.
"Бягучы стан абодвух - пераламаўся ў Керчанскім праліве 15 снежня".