BE RU EN

Greenpeace: РФ выклікала экалагічную катастрофу ў Чорным моры

  • 15.12.2024, 19:51

4300 тон мазуту выліваюцца ў Керчанскі праліў.

Расейская мілітарызацыя Чорнага і Азоўскага мораў прыводзіць да новай экалагічнай катастрофы: 4300 тон мазуту і, магчыма, іншых нафтапрадуктаў зараз выліваюцца ў воды Керчанскага праліва, які злучае Чорнае і Азоўскае моры ў выніку аварыі двух расейскіх танкераў, якія трапілі ў шторм, заяўляе greenpeace.

У паведамленні зазначаецца, што абодва расейскія танкеры накіроўваліся з грузам паліва для расейскага флоту, а сістэма вызначэння месцазнаходжання марскіх суднаў была выключана ўжо 12 дзён. Пры гэтым звесткі адсочвання ад 1 кастрычніка паказваюць, што маршрут дастаўкі пачынаецца з Валгаграда і заканчваецца ў Керчанскім праліве.

«Любы разліў нафты ці нафтапрадуктаў у гэтых водах можа мець сур'ёзныя наступствы. Разліў хутчэй за ўсё будзе вызначаны пераважным ветрам і плынямі, якія зараз рухаюцца на паўночны ўсход, і пры цяперашніх умовах надвор'я яго будзе надзвычай цяжка лакалізаваць. Калі забруджванне вынесе на бераг, гэта прывядзе да забруджвання берагавой лініі, якое будзе надзвычай цяжка ачысціць. Уплыў на навакольнае асяроддзе будзе залежаць ад тыпу разлітай нафты. Цяжкія рэшткавыя нафтапрадукты як мазут, як правіла, выклікаюць больш прыкметны ўплыў у тым ліку на марскую фаўну. Улічваючы магчымасць такога значнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, асноўная ўвага павінна быць засяроджана на тым, каб паспрабаваць мінімізаваць далейшы разліў. Калі караблі затонуць, то існуе верагоднасць доўгачасовага вылівання нафты і нафтапрадуктаў», - заявіў доктар Пол Джонстан, кіраўнік даследчых лабараторый Greenpeace на базе Універсітэта Эксетэра ў Вялікай Брытаніі.

Апошнія навіны