«Лукашэнка стаў кішэнным вар'ятам Пуціна»
- 16.12.2024, 10:17
Пра галоўныя наступствы залежнасці Беларусі ад Расеі.
На канале БРЦ аналітык Сяргей Чалы пракаментаваў заяву дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Вальфовіча аб тым, што нібыта ў кіраўнікоў Беларусі і Расеі свае "чырвоныя кнопкі" і свае ядзерныя валізкі.
Чалы звярнуў увагу, што "ў гэты самы час" Пуцін раптам пачаў казаць аб тым, што трэба не ядзерную дактрыну ўдасканальваць, а "Арэшнік". Са слоў кіраўніка РФ, дастатковая колькасць новых сучасных сістэм зброі фактычна касуе неабходнасць выкарыстанне ядзернай зброі.
- Што толькі на першы погляд здаецца нелагічным, бо ўся дактрына Расеі грунтуецца на тым, каб прымусіць усіх паверыць у рэальнасць пагрозы выкарыстання ядзернай зброі.
Але дзеля чаго ўдаваць з сябе вар'ята, калі зараз у цябе ёсць свой кішэнны вар'ят, на самастойныя пастановы якога можна спісаць усю адказнасць за магчымыя наступствы, - адзначыў Чалы.
Аналітык ацаніў вынікі 25 год існавання так званай «Саюзнай дзяржавы. На яго думку, гэтая структура - пра дзве рэчы: бяспеку і эканоміку.
- У замежнай палітыцы замест бяспекі атрымліваеш рызыкі ўцягвання Беларусі Расеяй ужо нават не ў звычайную вайну, а ў ядзерную. А эканамічная дапамога Расеі абарочваецца такой залежнасцю, што даводзіцца (Лукашэнка - заўв.) рэгулярна апраўдвацца, што няма ніякага паглынання і акупацыі, - сказаў Чалы.