«Сілавікі баяцца адзін аднаго, а пасля службы співаюцца»
- 16.12.2024, 10:51
Сістэма згніла.
Былы капітан МУС, палітвязень Сяргей Коршун расказаў “Нашай Ніве” пра настроі сярод сілавікоў.
“Зразумеў, што сістэма жарэ сама сябе, і ў выніку яна проста згніе. Раней тамака было адчуванне, што ты афіцэр, ты камусьці патрэбны. Можна было з кімсьці сябраваць у сістэме, хадзіць у госці. А зараз сілавікі баяцца адзін аднаго, жывуць ад змены да змены. А калі і кантактуюць адзін з адным, то ў вельмі вузкім коле, яны дэградуюць як людзі. І калі яны скончаць службу, яны альбо співаюцца, альбо недзе хаваюцца і сядзяць як неспакойныя шэрыя мышы.
Сістэма згніла, бо ў ёй табе не даюць самарэалізавацца. Прыходзіць малады лейтэнант - ён думае, што будзе прыносіць карысць, змагацца са злачыннасцю. З часам ён разумее, што ўсё не так, і быццам бы хоча сысці, але сістэма зрабіла яго сваёй шрубкай, і ён не можа з яе выйсці - не хоча страціць тое, што дае сістэма, ды і прамыванне мазгоў уплывае”, - расказаў ён.