ГУР: Паўночнакарэйцы нясуць вялікія страты
- 16.12.2024, 11:58
Дзясяткі забітымі і параненымі.
Пасля сур'ёзных страт у гэтыя выходныя войскі КНДР, якая ваюе на Куршчыне (Расейская Федэрацыя), яе штурмавыя групы даўкамплектоўваюцца. Пра гэта паведаміла Галоўная ўправа выведкі Міністэрства абароны Украіны.
«На працягу 14 і 15 снежня 2024 года ў раёнах вёсак Пляхава, Варажба, Мартынаўка Курскай вобласці дзяржавы-агрэсара Расеі падраздзяленні арміі КНДР панеслі значныя страты - размова ідзе аб не менш як 30 жаўнерах забітымі і параненымі», - сказана ў паведамленні.
Таксама адзначаецца, што ў раёне вёскі Курылаўка сама меней трое паўночнакарэйскіх вайскоўцаў прапалі без вестак.
«У сувязі са стратамі штурмавыя групы даўкамплектоўваюць свежым асабовым складам, з ліку 94 асобнай брыгады войска КНДР, для працягу актыўных баявых дзеянняў на Куршчыне», — паведамляе ГУВ.