Як патапленне танкера адбілася на фронце для расейцаў
- 16.12.2024, 17:39
Судны павінны былі дайсці да порта Бярдзянска або Марыупаля.
У нядзелю, 15 снежня, у Керчанскай пратоцы падчас шторму затанулі два расейскія танкеры - «Волганафта-212» і «Волганафта-239».
Акупанты не змогуць выратаваць свае танкеры. Кіраўнік украінскага «Цэнтра вывучэння акупацыі» Пётр Андрушчанка патлумачыў «24 Каналу», што судны павінны былі дайсці да порта Бярдзянска ці Марыупаля, каб зліць мазут, які павінен быў выкарыстоўвацца непасрэдна на лініі фронту.
«Мазутам там запраўляюць вайсковыя судны, каб зрабіць таннейшымі і не запраўляць іх дызелем. Або, прынамсі, разводзяць», - сказаў ён.
Пётр Андрушчанка падкрэсліў, што планы расейцаў не здзейсніліся. Гэтыя танкеры раней перавозілі нафтапрадукты на акупаваныя тэрыторыі, у Растоў-на-Доне, у Ейск.
«Мне здаецца, гэта кажа пра камандаванне. Выйсці ў мора ў такі шторм - гэта адно. Гэта яшчэ якасць капітана, які павінен быў гэтыя судны праводзіць. Таму што так падставіць - гэта вялікае «майстэрства», - адзначыў ён.