УСУ 14 снежня паставілі рэкорд
- 16.12.2024, 20:16
Знішчылі найбольшую колькасць аўтатэхнікі акупантаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання.
За 14 снежня ўкраінскія вайскоўцы знішчылі і падбілі 181 аўтамабіль расейскага войска. Гэта максімальная параза такога тыпу тэхнікі за суткі з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну.
Пра гэта паведамляе Мінабароны Украіны.
У абароннай установе ўдакладнілі, што размова ідзе пра знішчэнне і пашкоджанне грузавікоў рознага прызначэння (лагістычны транспарт, сярод іншага палівазапраўнікі) і лёгкай аўтамотатэхнікі.
Перад гэтым самыя вялікія страты ў аўтатэхніцы былі зафіксаваныя 15 сакавіка 2022 г. Тады ўкраінскія вайскоўцы падбілі 179 адзінак аўтамабіляў акупантаў рознага прызначэння.
Паводле звестак Генштаба УСУ, за мінулы дзень, 15 снежня, войска Расеі страціла на вайне ва Украіне блізу 1070 салдатаў.