BE RU EN

У Маскве прагрымеў выбух: ліквідаваны генерал-лейтэнант РФ і ягоны памагаты

  • 17.12.2024, 8:07

Невядомы прыпаркаваў ля пад'езда дома самакат.

У Маскве раніцай на Разанскім праспекце прагучаў выбух. Вядома аб двух загінулых.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.

Згодна са словамі відавочцаў, выбух прагучаў а 06:11 раніцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, за некалькі гадзін да інцыдэнту невядомы прыпаркаваў каля пад'езда дома самакат, да ручкі якога мяркуючы з усяго, было прымацаванае самаробнае выбуховае прыстасаванне (СВП).

У выніку выбуху загінулі два чалавекі, а менавіта, як мяркуюць: начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны ўзброеных сіл Расеі, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў; яшчэ адным загінулым, папярэдне, з'яўляецца ягоны памочнік.

Як удакладняюць Telegram-каналы, з прычыны выбуху ў самім доме вырвала дзверы ў пад’езд, а таксама выбіла шыбу. Апроч гэтага быў пашкоджаны службовы аўтамабіль генерала.

Сама дэтанацыя магла быць праведзеная дыстанцыйна. Як мяркуецца, падрыўнік або яго суўдзельнік маглі нават не знаходзіцца ў зоне бачнасці, а атрымаць доступ да камеры пад'езда, які ёсць у многіх жыхароў ЖК.

Абноўлена

Расейскі Telegram-канал Mash піша, што другім загінулым падчас выбуху ў Маскве быў кіроўца генерал-лейтэнанта. Ён, як сцвярджаецца, прыехаў па начальніка а 6-й раніцы, каб адвезці яго на працу.

Цяпер тэрыторыю вакол дома на Разанскім праспекце аглядаюць сапёры. Самакат, да якога, папярэдне, прымацавалі СВП забяруць на экспэртызу.

Апошнія навіны