Літва атрымае 44 танкі Leopard ад Нямеччыны
- 17.12.2024, 12:19
Гэта самы вялікі вайсковы кантракт у гісторыі краіны.
Міністарка нацыянальнай абароны Літвы Давіле Шакалене падчас свайго першага афіцыйнага візіту ў Бэрлін уклала пагадненне аб закупцы нямецкіх танкаў Leopard-2. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінабароны Літвы, піша korrespondent.net.
Са слоў Шакалене, пагадненне аб куплі танкаў Leopard з'яўляецца самым вялікім кантрактам у гісторыі Літвы.
«Гэта найважнейшая веха ў мадэрнізацыі нашых узброеных сіл і ўмацаванні рэгіянальнай бяспекі. Гэтыя танкі адкрыюць магчымасці для ўмацавання абараназдольнасці і ўзаемадзеяння літоўскіх і нямецкіх узброеных сіл», - адзначыла яна.
Адзначаецца, што ў Літву будуць пастаўлены 44 танкі, якімі абсталююць нацыянальныя пяхотныя дывізіі, якія ствараюцца.