BE RU EN

«У здрадніка Царова вялікае няшчасце»

  • 17.12.2024, 15:35

Калабарант атрымаў навіны з Украіны.

Здраднік Украіны расейскі калабарант Алег Цароў моцна засмуціўся, убачыўшы вынікі апошняга ракетнага ўдару расейскага войска па энергааб'ектах ва Украіне.

У сваім Telegram-канале былы дэпутат "Партыі рэгіёнаў" піша, што ва ўкраінскіх гарадах не назіраецца апакаліпсісу, пра які марылі Z-расейцы.

Адключэнне электрычнасці прысутнічае, аднак іх аб'ёмы сярэднія. Больш за тое, цягам апошніх дзён нормы адключэння значна знізіліся.

На ягоны допіс звярнуў увагу ўкраінскі журналіст і блогер Дзяніс Казанскі.

«У здрадніка Алега Царава вялікае няшчасце. Зноў не ўдалося пакінуць без святла пенсіянераў і інвалідаў ва Украіне. Дзясяткі ракет паляцелі ў нікуды, і людаеды зноў выдаткавалі мільярды марна», - піша Казанскі, каментуючы словы здрадніка, які перайшоў на бок Расеі.

Апошнія навіны