BE RU EN

Беларусаў папярэдзілі пра праблемы на мяжы з Літвой

  • 17.12.2024, 16:10

Чэргі могуць вырасці.

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі папярэджвае аб магчымым росце чэргаў на граніцы з Літвой. У літоўскіх памежных пераходах 17 снежня правядуць работы звязаныя з кіраваннем тэхнічнай інфраструктурай.

«Паводле інфармацыі літоўскага боку, сёння, 17 снежня, з 15.00 да 23.00 магчымыя кароткачасовыя збоі ў працы мытных інфармацыйных сістэм. Гэта можа прывесці да зніжэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) і росту чэргаў транспартных сродкаў», - паведамілі ў ДПК.

На 15.00 уезду ў Літву чакалі больш за 1100 грузавікоў.

У ДПК рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак праз беларуска-літоўскую дзяржаўную мяжу.

Апошнія навіны