BE RU EN

У Гародні знайшлі мясцовага «Грынча», які выкраў частку Санта Клаўса з караоке-бара

  • 18.12.2024, 10:11

Арт-аб'ект найбліжэйшым часам будзе вернуты законным уладальнікам.

Уначы 16 снежня з гарадзенскага караоке-бара быў выкрадзены арт-аб'ект «Святы Мікалай дастаўляе падарунак», які складаецца з ніжняй часткі навагодняга персанажа, які спрабуе пралезці ў акно. Выкрадальніка знайшлі, паведамілі ў МУС.

Паколькі выкраданне запісала камера відэаназірання, то міліцыя хутка знайшла падазраванага — гэта 25-гадовы гараджанін. Мужчыну сілавікі назвалі «Грынчам».

«Высветлілася, што ён нападпітку вяртаўся з пагулянкі. Па дарозе ягоны погляд упаў на інсталяцыю, - напісалі сілавікі. - Малады чалавек пакінуў Святога Мікалая ў сябе дома, а сам пайшоў далей гуляць».

Арт-аб'ект найбліжэйшым часам будзе вернуты законным уладальнікам. Дзеянням гарадзенца пасля правядзення праверкі будзе дадзеная прававая ацэнка.

Арт-объект в ближайшее время будет возвращен законным владельцам. Действиям гродненца после проведения проверки будет дана правовая оценка.

Апошнія навіны