BE RU EN

У Менску за «абразу» Лукашэнкі судзяць брата палітвязня

  • 18.12.2024, 15:35

Яго затрымалі пры вяртанні ў Беларусь.

У судзе Менскага раёна 18 снежня пачаўся суд над Віктарам Тарасевічам - братам палітвязня Міхаіла Тарасевіча, якога асудзілі на шэсць гадоў калоніі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Віктара абвінавачваюць паводле арт. 368 КК (абраза Аляксандра Лукашэнкі). Справу разглядае Кацярына Новікава.

Паводле «Нашай Нівы», Віктару 49 гадоў. Апошняя публікацыя ў сацсетках Віктара - кранальны ліст ад брата, у якім той бядуе аб нядаўна памерлай маці. Да гэтага мужчына публікаваў гісторыі са сваёй вандроўкі ў Польшчу, гэта было блізу месяца таму.

Апошнія навіны