BE RU EN

Трамп зноў заявіў, што Канада павінна стаць штатам ЗША

  • 18.12.2024, 16:37

Новаабраны амерыканскі прэзідэнт заявіў, што гэта «выдатная ідэя».

Новаабраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў высмеяў Канаду ў той час, як тамтэйшы прэм'ер-міністр Джасцін Трудо спрабуе пераадолець крызіс, выкліканы раптоўнай адстаўкай міністра фінансаў Хрысці Фрыланд, паведамляе Bloomberg.

«Ніхто не можа адказаць, чаму мы субсідуем Канаду на суму, большую за 100 млн даляраў на год? Гэта глупства!... Многія канадцы хочуць, каб Канада стала 51-м штатам. Яны значна зэканомілі б на падатках і вайсковай абароне. Я думаю, гэта выдатная ідэя. 51-ы штат!!!», - напісаў Трамп у сераду, 18 снежня, у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Трамп жартуе, што Канада заўсёды можа стаць 51-м штатам ЗША, а Трудо - губернатарам, з таго часу, як канадскі лідар сустрэўся з новаабраным амерыканскім прэзідэнтам у маёнтку Мар-а-Лага. Зрэшты, здавалася б жартаўлівыя каментары, набылі больш злавеснае адценне, бо Трудо зараз змагаецца за палітычнае выжыванне.

Апошнія навіны