BE RU EN

Паўночнакарэйцы, якія вярнуліся з РФ, могуць пагражаць рэжыму Ына

  • 18.12.2024, 17:06

Яны будуць носьбітамі інфармацыі, да якой раней не мелі ніякага доступу.

Страты паўночнакарэйскіх вайскоўцаў на вайне РФ супраць Украіны не паўплываюць на дэстабілізацыю рэжыму Кім Чэн Ына. Пра гэта сёння, 18 снежня, у эфіры тэлеканала FREEДОМ распавёў доктар палітычных навук Пётр Аляшчук.

Ён канстатаваў, што для рэжыму КНДР (Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, Паўночная Карэя) уласныя грамадзяне не ўяўляюць якой-небудзь асаблівай каштоўнасці.

«Гэта насамрэч іх аб'ядноўвае з расейскім рэжымам Пуціна, бо для Пуціна ўласныя грамадзяне ніякай каштоўнасцю не з'яўляюцца, і яны выкарыстоўваюць у прынцыпе з удзелам Паўночнакарэйскіх жаўнераў тую ж самую тактыку, якую выкарыстоўвалі і выкарыстоўваюць з удзелам сваіх уласных грамадзян. Натуральна, што ўсё гэта можа несці нейкія палітычныя рызыкі. Але ва ўмовах таталітарнага рэжыму КНДР яны, відавочна, будуць метадамі рэпрэсій, абмежаваннем распаўсюджвання інфармацыі дамагацца, каб гэта не ўплывала глабальна на паўночнакарэйскае грамадства», — сказаў палітолаг.

У сувязі з гэтым Аляшчук мяркуе, што наўрад ці варта разлічваць, што страты салдат КНДР паўплываюць на дэстабілізацыю паўночнакарэйскага рэжыму, які і так адрозніваецца абыякавасцю да чалавечага жыцця.

На яго думку, вялікай палітычнай рызыкай для паўночнакарэйскага рэжыму будзе тое, што ў КНДР могуць масава вярнуцца жаўнеры, выступаючы носьбітамі інфармацыі, да якой яны раней не мелі ніякага доступу.

«Хаця многія мяркуюць, што паўночнакарэйскі рэжым падобным чынам спрабуе атрымаць падрыхтаваных да ўмоў сучаснай вайны салдат. Але як яны іх выкарыстоўваюць, то наўрад ці гэта паказвае на тое, што іх рэальна збіраюцца рыхтаваць, трэніраваць, каб мець нейкае баяздольнае паўночнакарэйскае войска з досведам рэальных баявых дзеянняў. Таму я тут бачу сітуацыю наступную, што, відавочна, паўночнакарэйскі рэжым гатовы ісці на адпаведныя рызыкі палітычныя і іншыя таму, што ён мае нейкія сур'ёзныя палітычныя і не толькі палітычныя выгады», — сказаў палітолаг.

Дарэчы, Аляшчук адзначыў, што Расея ў абыход санкцый пастаўляе Паўночнай Карэі неабходныя ёй тавары, дэталі. Акрамя таго, паводле звестак выведак шэрагу дзяржаў, Расея разлічваецца з Паўночнай Карэяй ядзернымі і авіяцыйнымі тэхналогіямі.

«Самае галоўнае — самалёты. Паўночнакарэйскія пілоты праходзяць падрыхтоўку ў Расеі, ну і адпаведна, Расея будзе пастаўляць у Паўночную Карэю самалёты расейскай вытворчасці, што, вядома ж, істотна паўплывае на абараназдольнасць Паўночнай Карэі і агулам на здольнасць Паўночнай Карэі весці сучасную вайну. Так што відавочна, што гэта супрацоўніцтва, якое запланаванае як доўгачасовае. І таму, напэўна, гэта далёка не апошняя партыя паўночнакарэйскіх жаўнераў, якіх Пуцін будзе выкарыстоўваць на фронце», — сказаў Аляшчук.

Апошнія навіны