BE RU EN

У Беларусі прадаюцца небяспечныя расейскія кансэрвы

  • 18.12.2024, 17:57

У РФ дзяўчаты з'елі такія і трапілі ў рэанімацыю.

Жыхаркі Екацярынбурга набылі на рынку бляшанку шпрот «За Радзіму» вытворчасці рыбзавода ў Калінінградскай вобласці. Неўзабаве яны адчулі сябе дрэнна і трапілі ў лякарню, піша «Наша Ніва».

Выявілася, жанчыны заразіліся батулізмам. У іх у крыві знайшлі батулатаксін, сапраўды такі ж быў знойдзены ў бляшанцы шпрот, паведамілі ў Расспажыўнаглядзе.

Стан пацярпелых ацэньваюць як цяжкі. Жанчыны, якія з'яўляюцца сваячкамі, распавялі, што набылі шпроты ў невядомага мужчыны, які гандляваў з грузавіка. Цяпер яго шукаюць. Расспажыўнагляд таксама шукае іншыя бляшанкі шпрот «За Радзіму» з канкрэтнай датай вырабу — 13 верасня 2024 года.

Аналагічныя шпроты прадаюцца і ў беларускіх крамах. Так, у «Едастаўцы» шпроты «за Радзіму» можна набыць за 5 рублёў 49 капеек.

Апошнія навіны