УСУ атакуюць Крымскі мост
- 18.12.2024, 18:21
Аднак пакуль няма тых вынікаў, пра якія можна было б паведаміць публічна.
Украіна працягвае наносіць удары па незаконна пабудаваным расейцамі Керчанскім мосце, аднак пакуль няма тых вынікаў, пра якія можна было б паведаміць публічна. Пра гэта ў інтэрв'ю LIGA.net распавёў спікер Вайскова-марскіх Сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук.
Керчанскі мост больш не ахоўваюць расейскія катэры-цяпер аб'ект абараняюць сістэмы супрацьпаветранай абароны, бонавыя загароды, авіяцыя акупантаў і сродкі радыёэлектроннай барацьбы.
Аднак гэта досыць эфектыўная абарона, калі мост дагэтуль стаіць, адзначыў Плецянчук.
«Многія рэчы, якія адбываюцца (з боку Украіны. - Рэд.), не трапляюць наогул у інфаполе. Так, мы чуем нейкія апасродкаваныя інфармацыйныя рэха, калі, напрыклад, на Telegram-канале Крымскі вецер з'яўляецца карцінка з «бахамі»... Гэта акурат тыя кейсы, калі нейкая праца працягваецца, але такога выніку, які можна паказаць тут і цяпер, няма»,- сказаў ён.