«Процьма выбухаў і гукі ракет»: атака на найбуйнейшы НПЗ на поўдні РФ доўжылася амаль гадзіну
- 19.12.2024, 10:05
УСУ знішчылі каштоўны кампанент прадпрыемства ў Новашахцінску.
УСУ атакавалі ў Новашахцінску мясцовы НПЗ.
Экспэрты кажуць, што ўстаноўка першаснай перагонкі нафты - самы каштоўны і цяжказаменны кампанент НПЗ.
Сама ж атака пачалася ўночы 19 снежня 2024 года. Спачатку ракетамі быў атакаваны "Камбінат "Каменскі", які вырабляе набоі для РСЗА і паліва для балістычных ракет, а ўжо ўночы 19 снежня і чарговы НПЗ.
Варта адзначыць, што ў сакавіку і чэрвені 2024 года УСУ ўжо атакавалі НПЗ у Новашахцінску. Тады завод некаторы час прыпыніў сваю працу.
Усяго ж па гэтым заводзе УСУ з 2022 года нанеслі чатыры ўдары і тры з іх прыпалі на гэты год.
У Сеціве з'явілася ўжо вельмі шмат кадраў як самой атакі, так і яе наступстваў у выглядзе магутнага пажару на тэрыторыі НПЗ.
Мясцовыя жыхары паведамляюць аб гуках працы СПА, аўтаматных чэргах і выбухах. Некаторыя расейскія паблікі пішуць, што атака доўжылася больш за 40 хвілін.
Расейскія СМІ пішуць, што завод атакавалі як беспілотнікі, так і ракеты.
Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар пацвердзіў пажары на тэрыторыі НПЗ у выніку атакі дронаў.
Журналісты агенцтва Reuters заявілі, што з лістапада 2024 г. завод працуе толькі на палову сваіх магутнасцяў. Таксама яшчэ ўлетку МА РФ прыняло пастанову нацягнуць над галоўнымі аб'ектамі НПЗ антыдронавыя сеткі. Аднак, мяркуючы з сённяшніх ролікаў з Новашахцінска, яны не моцна дапамаглі.
Вядома, што кожны год Новашахцінскі НПЗ вырабляе да 5 млн тон прадукцыі. Сам жа завод з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком нафты на поўдні РФ.