BE RU EN

Брытанія можа адправіць войскі ва Украіну

  • 19.12.2024, 11:31

Міністр абароны Вялікабрытаніі назваў мэты.

Украіна ўвайшла ў крытычны перыяд вайны

Брытаніі неабходна “зрабіць навучанне больш прыдатным для таго, што трэба ўкраінцам”. Такую думку падчас свайго візіту ў Кіеў агучыў міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Гілі.

Такім чынам ён "адчыніў дзверы" для адпраўкі брытанскіх войскаў ва Украіну для дапамогі ў навучанні жаўнераў УСУ, інфармуе The Telegraph.

“Нам трэба аблегчыць украінцам доступ і працаваць з украінцамі, каб дапамагчы ім матываваць і мабілізаваць больш навабранцаў”, - заявіў ён.

Адказваючы на пытанне, ці азначае гэты пачатак вучэнняў з удзелам брытанскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Украіны, Гілі адзначыў: “Мы будзем шукаць, дзе зможам, каб адказаць на тое, чаго жадаюць украінцы. Яны ваююць”.

Міністр, вылучаючы такую прапанову, стаў першым прадстаўніком урада, які адважыўся на такі крок.

На думку Гілі, Кіеў павінен уступаць у перамовы "з пазіцыі сілы, а не слабасці".

Ён выставіў такое бачанне сітуацыі, аб'яўляючы аб новым пакеце дапамогі Украіне сумай 225 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Таксама ён падкрэсліў, што краіна знаходзіцца пад ціскам наконт уступлення ў мірныя перамовы з Расеяй.

У сваю чаргу, паводле слоў Гілі, Украіне трэба працягваць нарошчваць сваю здольнасць змагацца і стрымліваць Пуціна.

Абвяшчаючы аб пакеце падтрымкі, Гілі заявіў: “Праз амаль тры гады пасля таго, як Пуцін пачаў сваё незаконнае поўнамаштабнае ўварванне, глыбіня яго пралікаў відавочная як ніколі, паколькі адважны народ Украіны працягвае кідаць выклік усім чаканням сваім нязломным духам. Але яны не могуць дзейнічаць адны, таму Вялікабрытанія будзе ўзмацняць нашае міжнароднае лідарства ў дачыненні да Украіны на працягу 2025 года”.

Акрамя гэтага, міністр абароны Вялікабрытаніі прызнаў у каментары LBC у чацвер, што зараз "крытычны перыяд для Украіны".

“Расейцы ціснуць на Украіну на лініі фронту, але сам Пуцін дэманструе прыкметы слабасці, набіраючы паўночнакарэйскія войскі для ўзмацнення ўласнага войска, адмаўляючыся ад Асада і не здолеўшы абараніць уласныя пазіцыі ў Сірыі”, - рэзюмаваў ён.

Апошнія навіны