BE RU EN

«Горш выглядаў толькі Кастра ў апошнія месяцы свайго жыцця»

  • 19.12.2024, 14:23

Якія праблемы са здароўем могуць быць у Лукашэнкі.

Цягам доўгага часу здароўе Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца фактычна таямніцай для беларускага грамадства, калі не лічыць адзінкавыя інфанагоды ў СМІ. Многія рэсурсы сцвярджаюць, што Лукашэнка мае цэлы букет хвароб, якія з узростам усё часцей даюць пра сябе ведаць. Дыктатар і сам прызнаваў, што мае сур'ёзныя праблемы са здароўем і «мае патрэбу ў адпачынку».

Беларусы актыўна абмяркоўваюць здароўе дыктатара ў TikTok-канале сайта Charter97.org. Падаем найлепшыя з каментароў:

«Бог усё бачыць! Чакаю з нецярпеннем, калі Луку вернуцца бумерангам ягонае злачынства».

«Не ведаю, як наконт дыябету, але паесці ён любіць больш за свой народ. На атлусценнем пакутуе, і гэта факт».

«Арганізм зношваецца... Нездарма ж людзей у 60 гадоў на пенсію адпраўляюць, але гэты трымаецца астатнімі зубамі за ўладу».

«Народ увесь час праклінае дыктатара, вось і вылазіць яму».

«Учапіўся ў карыта, ужо пальцы счарнелі і адвальваюцца».

«Лукашэнка выбіўся ў чэмпіёны ў праблемах са здароўем сярод дыктатараў. Горш выглядаў толькі Кастра ў апошнія месяцы свайго жыцця».

«На парадах у Маскве ўжо не першы год Луку то возяць, то хаваюць, то трэмар, то інсульт, то Альцгеймер, то нетрыманне мачы! Брэжнеў у свае 75 гадоў выглядаў бадзёрым у параўнанні з узурпатарам Беларусі. Праклёны мільёнаў беларусаў дасягаюць мэты, але дрыготкі кныр павінен яшчэ паўстаць перад судом за свае шматлікія забойствы і злачынствы!»

«Лішняя вага, ціск, пастаянныя стрэсы, страх за сваё паганае жыццё. Не дзіва, што ў яго хваробы. Улада, якая тым больш незаконна ўтрымліваецца, парушае здароўе. А на тым свеце спытаюць».

Падпісвайцеся на наш TikTok TikTok, каб даведвацца навіны першымі

Апошнія навіны